10 февраля на базе нашей школы прошёл районный семинар для классных руководителей по теме "Система оценки готовности старшеклассников к осознанному профессиональному самоопределению на основе социологического мониторинга".


19 января учащихся 11 класса с целью профориентации посетил заместитель начальника Зельвенского РОВД Жабрун Сергей Михайлович. Он рассказал ребятам о  правилах поступления и преимуществах обучения Академии МВД Республики Беларусь.

29 ноября учащиеся 6 "А" класса посетили трикотажную фабрику "Зельвянка" РУП. Ребятам продемонстрировали как изготавливаются одеяла из синтепона и показали прихватки на новогоднюю тематику, которые специально изготавливают к предстоящим праздникам.



 24 ноября, прошла профориентационная встреча учащихся 9-11 классов с представителями учреждения образования "Слонимский государственный политехнический профессиональный лицей"


15 ноября, состоялась профориентационная встреча учащихся 10-11 классов с представителем  учреждения образования "Витебская ордена "Знака Почета" государственная академия ветеринарной медицины".


       Во время проведения областного семинара-презентации ресурсного центра для классных руководителей, заместителей директора, курирующих вопросы профориентации.

 

12 октября  в нашем учреждении прошел  областной семинар-презентация ресурсного центра для классных руководителей, заместителей директора, курирующих вопросы профориентации по теме: "Система оценки готовности старшеклассников к осознанному профессиональному самоопределению на основе социологического мониторинга". 

       Участники семинара-презентации посетили занятие по спортивному скалолазанию, занятие ритмикой, занятие по кулинарии, занятие объединения по интересам "Юный журналист", школьный музей «Светоч», мини-спектакль на английском  языке, практические занятия "Оценка готовности старшеклассников к осознанному профессиональному самоопределению на основе социологического мониторинга".

 

 


12 кастрычніка на базе СШ №3 г.п. Зэльва прайшоў

абласны семінар-прэзентацыя рэсурснага цэнтра па прафарыентацыі

Установа адукацыі з 2012 года работала над рэалізацыяй інавацыйнага праекта «Укараненне сістэмы ацэнкі ўзроўню гатоўнасці старшакласнікаў да ўсвядомленага прафесіянальнага самавызначэння на аснове сацыялагічнага маніторынгу». На працягу двух гадоў было сабрана шмат тэматычнага матэрыялу, якім калектыў дзяліўся з калегамі раёна. Паступова ўзнікла патрэба ў арганізацыі ў школе абласнога рэсурснага цэнтра, які быў адкрыты ў 2016 годзе. Вопыт работы  падчас семінара прадставіў педагагічны калектыў СШ №3.Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік начальніка цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі» Людміла Кіўлюк, класныя кіраўнікі, намеснікі дырэктара ўстаноў адукацыі Прынямоння, што займаюцца пытаннямі прафарыентацыі.Пра тое, якая ў СШ №3 створана сістэма падтрымкі ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння навучэнцаў, расказала дырэктар установы Людміла Камякевіч. Прафарыентацыя школьнікаў праходзіць перш за ўсё ў рамках вучэбна-адукацыйнага працэсу. Арганізуюцца розныя майстар-класы ў шосты школьны дзень, тыдзень прафарыентацыі, прадметныя тыдні, праца аб'яднанняў па інтарэсах, экскурсіі ў прафесійныя адукацыйныя ўстановы і інш. Акрамя таго, дзецям даецца магчымасць «прымерыць» на сябе тую ці іншую прафесію ў лагеры працы і адпачынку, на днях самакіравання, уроках па працоўным навучанні, рабоце школьнага лясніцтва, музея, тэатра. У гэтым змаглі пераканацца самі ўдзельнікі семінара, наведаўшы заняткі, якія праводзяцца з дзецьмі. Педагогі прэзентавалі, як на практыцы прывіваюць навучэнцам тыя ці іншыя прафесійныя навыкі, арыентуюць на авалоданне канкрэтнай спецыяльнасцю.У СШ №3 вялікая ўвага надаецца паляпшэнню спартыўнай базы. За апошнія пяць гадоў пабудавана хакейная каробка, трэнажорная зала, скаладром. Развіваюцца такія віды спорту, як футбол, валейбол, гандбол, каратэ, скалалазанне. Дзякуючы гэтаму выхоўваюцца будучыя спартсмены і трэнеры. Сярод выпускнікоў штогод ёсць тыя, хто выбіраў факультэт фізічнага выхавання. 2 вучня Дзмітрый Сай і Дзмітрый Вановіч паступілі ў вучылішчы алімпійскага рэзерву.З гэтага навучальнага года хлапчукі і дзяўчынкі могуць авалодваць фехтаваннем. На 1 верасня адміністрацыя раёна зрабіла  школе падарунак - форму для заняткаў гэтым відам спорту. Фрагмент трэніроўкі паказалі навучэнцы восьмага класа. Па словах настаўніка фізічнай культуры і здароўя Святланы Сай, фехтаванне - не толькі альтэрнатыва вольнага часу. Яно спрыяе выпрацоўцы ў дзяцей пэўных якасцяў, якія, несумненна, спатрэбяцца ў час вучобы.

Захапленне ўдзельнікаў семінара выклікала наведванне скаладрому. Спартыўны аб'ект ужо каторы раз станавіўся месцам правядзення першынстваў раённага і абласнога ўзроўняў. Заваяванне вышыні - старт вучням для імкнення да перамогі і высокіх вынікаў на спаборніцтвах. Да таго ж выхаванцы трэнера Анатолія Базыльчыка ў далейшым могуць стаць выратавальнікамі, служыць у ваенных падраздзяленнях, займацца прамысловым альпінізмам.

У школе створаны кабінет харэаграфіі. Некалькі гадоў тут існаваў дзіцячы танцавальны калектыў «Гарошынкі» пад кіраўніцтвам харэографа Ірыны Вежнавец. Сягоння тут малады спецыяліст настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ганна Ляшкевіч праводзіць заняткі па рытміцы, якія ахвотна наведваюць дзеці.

Уменне гатаваць, безумоўна, спатрэбіцца кожнай гаспадыні. Гэтым майстэрствам дзяўчынкі авалодваюць на факультатыве па кулінарыі, які праводзіць настаўнік працоўнага навучання Святлана Буткевіч. Удзельнікам семінара школьніцы прапанавалі прадэгуставаць прыгатаваны імі ласунак, падзяліліся  рэцэптам стравы. Расказалі аб тым, з якім задавальненнем любяць кулінарыць, сервіраваць стол. У будучым яны могуць стаць поварам, кандытарам, афіцыянтам. Дзевяцікласніца Алёна Жук, напрыклад, ужо дакладна вырашыла, куды будзе паступаць пасля заканчэння школы.

Актыўна праяўляе сябе ў інавацыйнай дзейнасці настаўнік рускай мовы і літаратуры Алена Рудая. На сваіх уроках педагог імкнецца развіць пазнавальныя інтарэсы, творчыя здольнасці вучняў. Яе вучні не толькі авалодваюць вучэбным матэрыялам, але і вучацца правільна выкладаць свае думкі, разважаць. Такія здольнасці немалаважныя падчас алімпіяд, конкурсаў, дзе неабходна прадстаўляць вусныя выступленні. Так, высокія веды па прадмеце і аратарскае майстэрства ў мінулым годзе прадэманстравала школьніца Ірына Новыш на рэспубліканскай алімпіядзе па рускай мове. Дзяўчынка вырашыла звязаць свой лёс з журналістыкай, а таму разам з іншымі захопленымі вучнямі прымае ўдзел у выданні школьнай газеты «Рытм», якая выдаецца пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Іны Шчыглінскай. Дарэчы, установай адукацыі наладжана супрацоўніцтва з раённай газетай «Праца». На працягу некалькіх гадоў дзеці з задавальненнем наведваюць школу маладога журналіста.

Такім чынам знаёмяцца з прафесіяй, вучацца рабіць цікавыя рэпартажы, здымкі, відэаматэрыялы. Раскрыць творчы патэнцыял вучняў дапамагаюць таксама заняткі ў тэатральнай калектыве. Прычым пастаноўкі юнакі і дзяўчаты ставяць на замежнай мове. Працаваць над вобразамі і сцэнічным маўленнем юным акцёрам дапамагае настаўнік англійскай мовы Марына Нікалаевіч.

Зацікавіць дзяцей даследчай дзейнасцю ўмее гісторык Лілія Сідорка, кіраўнік школьнага народнага музея «Светач». Школьнікі далучаюцца да збору экспанатаў, самі праводзяць экскурсіі. Такім чынам вучацца быць камунікабельнымі, прыгожа гаварыць, упэўнена трымацца перад публікай. Гэта спатрэбіцца не толькі будучым экскурсаводам, гісторыкам, этнографам, археолагам, але і будзе карысным у любой іншай галіне. Дзесяцікласнікі прапанавалі прадстаўнікам сферы адукацыі Гродзеншчыны наведаць музейныя пакоі, праслухаць пазнавальны аповед пра Зэльвеншчыну ў мінулым і сучаснасці.

Педагогамі школы наладжана цеснае ўзаемадзеянне з бацькамі вучняў. Так рэалізуецца сумесны праект «Чалавек тыдня». У яго рамках ва ўстанову запрашаюцца дарослыя, якія знаёмяць хлопчыкаў і дзяўчынак са сваёй сферай дзейнасці. Аляксандр Панасік шмат гадоў захапляецца фатаграфіяй. Таму ахвотна пагадзіўся даць некалькі ўрокаў падлеткам. На практыцы яны разбіралі, як правільна будаваць кадр, якія памылкі дапускаюць юныя фатографы. Па словах намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Валянціны Духцік, сумесна з псіхолагам былі вывучаны інтарэсы школьнікаў, затым спланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі той ці іншай прафесіі.

Раскрыць ўсебаковы патэнцыял навучэнцаў дапамагаюць настаўнікі. На гэтым акцэнтаваў увагу падчас свайго выступлення начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Сяргей Лойка. Дзякуючы ўмела наладжанаму вучэбнаму працэсу навучэнцы паказваюць добрыя вынікі ў алімпіядным руху, на навукова-практычных канферэнцыях, выпускных экзаменах, цэнтралізаваным тэсціраванні, пры паступленні. Па словах кіраўніка сістэмы адукацыі раёна, немалаважную ролю ў поспехах дзяцей адыгрывае i рэсурсны цэнтр. Бо тут рэгулярна арганізуюцца прафарыентацыйныя сустрэчы з прадстаўнікамі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Наладжана супрацоўніцтва з шэрагам навучальных устаноў - Гродзенскім універсітэтам імя Янкі Купалы, Ваўкавыскім педагагічным каледжам, Слонімскім прафесійна-тэхнічным каледжам і інш. Гэта дазваляе школьнікам вызначыцца, якой прафесіі аддаць перавагу.

Падчас сустрэчы таксама ішла гаворка пра ролю інтэрнэт-рэсурсаў у прафарыентацыі навучэнцаў. Як адзначыла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Кацярына Ігнатавец, у рамках работы рэсурснага цэнтра створаны сайт па прафарыентацыі. Тут з дапамогай інтэрактыўнага дыялогу наведвальнікі знаёмяцца з асноўнымі інфармацыйнымі блогамі. Можна прайсці анлайн-тэсты, скарыстацца інтэрактыўнымі прафарыентацыйнымі слоўнікамі, картамі размяшчэння навучальных устаноў краіны. Ажыццяўляецца профкансультаванне з дапамогай інтэрнэт-тэлефаніі, дзе любыя жадаючыя - як школьнікі, так і бацькі - могуць задаць пытанне педагогу-псіхолагу, патэлефанаваўшы па скайпе.Практычны занятак з прысутнымі па выкарыстанні сайта правяла інжынер-праграміст Анастасія Стрыжычэнка. Тут размешчаны кнопкі са спасылкамі на 3D экскурсіі. Такім чынам у рэжыме рэальнага часу школьнікі маюць магчымасць пабываць у той ці іншай навучальнай установе, не выходзячы з хаты або школы. Навучэнцы самастойна робяць спробы здымкі ўстаноў, у якіх бываюць, а пасля ствараюць віртуальныя экскурсіі. У СШ №3 прапануюць навучыць іншыя школы рабіць панарамныя здымкі ў фармаце 3D, якія затым можна будзе актыўна выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе, у тым ліку і для групы вучняў пры наяўнасці мультымедыйнага абсталявання.

Вынікі  працы па ацэнцы гатоўнасці старшакласнікаў да ўсвядомленага прафесійнага вызначэнню на аснове сацыялагічнага маніторынгу прадставіла настаўнік фізікі, класны кіраўнік  Жанна Сушчэвіч. Па словах педагога, у 5 класе складаецца прафесійнае партфоліа на кожнага вучня. Вучню прапануецца напісаць эсэ аб сваёй будучай прафесіі. Такім чынам класным кіраўніком ставіцца задача выявіць намеры вучня. Вызначыць прафесійныя інтарэсы дапамагаюць і тэставыя заданні. Акрамя таго, ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з бацькамі. На бацькоўскіх сходах, падчас наведвання сямей  праводзяцца індывідуальныя гутаркі. Дарослых нацэльваюць прыслухоўвацца да меркавання  дзяцей, усяляк падтрымліваць іх імкненні. Толькі так школьнік зможа зрабіць у будучыні асэнсаваны выбар.Удзельнікі сустрэчы падчас абмеркавання убачанага за круглым сталом сышліся ў меркаванні, што ў сярэдняй школе №3 г.п.Зэльва створаны ўсе ўмовы для падтрымкі прафесійнага самавызначэння навучэнцаў. Прадстаўнікі адукацыйнай галіны адзначылі высокую арганізацыю семінара, практыкаарыентаваную яго скіраванасць, а працу створанага рэсурснага цэнтра - эфектыўнай і неабходнай.

  Людміла Камякевіч

         В рамках работы областного ресурсного центра по профориентации по теме «Система оценки уровня готовности старшеклассников к осознанному профессиональному самоопределению на основе социологического мониторинга», в целях ознакомления учащихся 9-11 классов учреждений образования Зельвенского района с деятельностью учебных заведений 18.02.2017 года учащиеся  посетили Гродненский государственный профессиональный электротехнический колледж имени И. Счастного.

        Учащиеся 9 классов ознакомились с деятельностью учебного заведения, профилями обучения в нем, специальностями, порядком поступления и зачисления, организацией учебы и отдыха, учебно-материальной базой, познакомились с преподавателями.

      С целью отдыха посетили физкультурно-оздоровительный центр "Пышки". Ребята с удовольствием прошлись по парковой зоне, посетили "Джунгли парк", покатались на катке.